 |


 |
uladzimer | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Ведзьма-касьцявіца Ты бачыў, каб старая кабета паламіла сабе нагу, а праз месяц ужо спрытна скакала па хаце? Не? А я бачыў. Толькі паламала 87-гадовая бабуля не проста нагу, а шыйку бядра. З такой траўмай і здаровы малады чалавек у ложку не адзін тыдзень праваляецца, а тут... Мы сядзелі з сябрам у цеснай, закуранай хатцы са сьлядамі нядаўняга пажару і ніяк не маглі наважыцца на разумныя праграмныя пытаньні. Маленькая згорбленая бабулька кульгава падскоквала, круцілася вакол нас, перамяшчалася з кута ў кут, а сьледам за ёю круціліся і нашыя галовы. Нарэшце гаспадыня падскакала і апусьцілася на зэдлік побач з намі. - Бачыце? – Яна тыцнула кашчаватай рукой у абгарэлую сьцяну. – Спаліць мяне, гадаўё, хацелі! І лапатай падпёрлі, каб ужо ня вылезла. Зналі, што я ўся паламатая. Ай, гадаўё, са сьвету мяне зжыць хацелі! Толькі фічку ім, я ім…. Некалькі хвілін старая нешта вельмі эмацыйна мармытала сабе пад нос. Гледзячы на яе злосны выраз твару, чорны бяззубы рот, які варушыўся ў буркатлівых, неразборлівых праклёнах, і адсутныя вочы, я адчуў усім сваім нутром, што зайздросьціць “гадаўю” не выпадае. Калі бабуля раптоўна расьсмяялася і перавяла позірк на нас, то мы ад нечаканасьці ўздрыгануліся і ўціснуліся сьпінамі ў задымленныя бярвеньні сьцяны. Ад позірку яе нябёсна-блакітных вачэй у мяне занялася сьпіна. Не халодны пот, не дрыжыкі па скуры, як гэта пішуць у танных кніжках, а менавіта сьпіна. Дакладней, напяўся трывожным болем, зазьвінеў, як нацягнутая бязь меры жылка, пазваночнік. Але, як толькі гаспадыня адвяла вочы і зноў усхапілася зь месца, па сьпіне, ад шыйных пазванкоў да самага нізу, пракацілася хваля цяпла і боль зьнік, як і не было. Пры гэтым, перамяшчалася яна куды з большай лёгкасьцю, а кіёк, зь якім старая кульгала дагэтуль, так і застаўся стаяць, прытулены да стала. Мне такія метамарфозы дужа не падабаюцца і, калі бабуля нешта шукала ля печы, я намацаў рукой і тройчы пакратаў свой абярэг. Да стала гаспадыня вярнулася, трымаючы аберуч трохлітровы слоік з цёмна-карычневай каламутнай вадкасьцю. - Вось толькі “вясёлкай” і лячуся. Ніякія дахтары так не памогуць. Хочаце, мальцы? – Бабця спрактыкавана ськінула пластыкавую накрыўку і ў нашыя насы шыбануў дух моцнага самагону, настоянага невядома на чым. Мы ад пачастунку адмовіліся, а бабуля зрабіла тры вялікіх глытка проста са слоіка… Пазьней мы з сябрам шмат жартавалі, прыгадваючы свой візіт да дзіўнаватай старой і яе народны сродак супраць палому костак. Але тое, што нашыя жарты былі нішто іншае, як спроба сьмехам задушыць трывогу і страх, я зразумеў праз паўгады, калі вярнуўся ў тыя мясьціны і выпадкова падслухаў размову на вясковым прыпынку. Я сядзеў на лаве, прымружыўшы вочы, а дзьвюм тутэйшым кабетам, відаць, здалося, што я сплю. Таму размова іх з танальнасьці гарачага шэпту перамянілася на выразны, узбуджаны дыялог, фрагменты якога я абыякава прапускаў скрозь вушы, пакуль слых не зачапіўся за знаёмыя назвы, імёны, прозьвішчы. - Трэці раз, трэці раз ужо тая баба ламаецца і хоць бы што! То нага, то рука, то бядро – троху паляжыць у бальніцы і ўжо ў хаце сваёй сядзіць. Здароўе такое ў ей ці што? Вот мая мама была нагу паламала, дык ляжала ой-ёй колькі… - Ай, Пятроўна, скажу я табе, што гэта за здароўе такое. – У голасе старэйшай цёткі загучалі выкрывальніцкія ноткі. – Яшчэ сьвёкар мне расказываў пра іхняе племя. І матка ў яе так умела, і гэная так робіць. Вось ёсьць такія ведзьмы, што малако ў кароў цягнуць, а ёсьць – сьпік з косьці цягнуць. І ў людзей могуць, і ў скаціны. Як счаруе, то хаць на сьцяну лезь – такі боль. І ламаець тады чалавек і рукі, і ногі, і сьпіну можа паламаць, а ёй – на здароўе. “Касьцявіцы” іхняе племя сьвекар называў. А ты ж чула, што каля яе хаты, на дарозе аж тры чалавекі… Жанчына ізноў перайшла на шэпт, пераказваючы нейкія страшныя здарэньні, а я, так і не расплюшчыўшы вачэй, стаў у падрабязнасьцях прыпамінаць наш візіт да кульгавай бабкі. Сьмешна не было. Адчуў, хутчэй, палёгку, што вядзьмарка адпусьціла нас тады проста так. Ці амаль проста так. Бо толькі зараз стаў зразумелы мой дзіўны жор, калі на працягу тыдня па вяртаньні з тае экспедыцыі я штодзённа з’ядаў па 300-400 грамаў тварагу зь мёдам і сьмятанай. А хатнія сьмяяліся з маёй тварожнай ненаеднасьці: “Арганізм патрабуе”.
Tags: Полаччына, ведзьмы, поле
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |




 |
kryviec | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Я ўсё яшчэ пад уражаннем ад MJR, таму дазволю сабе паразважаць, ці магчымы падобны фэст у нас. Так, ужо адбыліся тры імпрэзы Crivia Aeterna, арганізаваныя праз выключны імпэт і энтузіязм Ігара Мацюнова, але я маю на ўвазе выйсце на іншы ўзровень. Хаця б змену фармату фэста з клубнага на натуралістычны, то бок правядзенне яго ў нейкім маляўнічым кутку нашай зямлі. Гэта магчыма, знойдзецца і месца, і удзельнікі, і каманда арганізатараў, і нават грошы. Але чаго пэўна не будзе - дык гэта разумення і падтрымкі з боку мясцовых уладаў. Надта ж яны баяцца, "каб чаго не выйшла" дый проста страціць свае пасады, нават калі некаму сама ідэя прыйшлася б даспадобы. Дый "ідэолагі" не спяць і наўрад ці прапусцяць балта-крыўскую канцэпцыю акцыі, пазбаўленую ўсялякага намёку на афіцыёзны гламур. А ўяўвіце, колькі было б у нас міліцыі і ўсялякіх бязглуздых забаронаў, кшталту "незарэгістраванай сімволікі" ды інш. Зрэшты, каму патрэбны злёт тысяч нефармалаў і асобаў, яўна нелаяльных цяперашняй ідэалогіі беларускай дзяржавы. Пры тым, што фэст і не прэтэндаваў бы ні на якія палітычныя мэты, але ў культуры таксама ідзе вайна, таму і выціскаюцца на маргінэс ды ў замежжа ўсе больш-меньш перспектыўныя з'явы і праекты. На MJR гэтых акалічнасцяў блізка няма. Там ёсць месца і паганцам, і правіцовым нацыяналістам і готам-дэкадэнтам. Усе яны на час фестывалю ператвараюцца ў адну супольнасць, якая тут і цяпер становіцца рэальным увасабленнем адзінства і трываласці свайго Народу. Tags: Літва, музыка
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
uladzimer | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Правіў, дапісваў, карэктаваў артыкул для "Беларускай міфалогіі". Нясьпешна ўсё рабіў, з любоўю. Не паленаваўся па кніжках і нататніках палазіць, каб у дзьве старонкі тэксту ўсё сутнаснае ўціснуць. Зрабіў. Пайшоў на кухню па глыток кавы і цыгарэту. Зірнуў за вакно, а дождж скончыўся. Здагадайся з першага разу, як завецца артыкул. P.S. Паколькі простая адгадка аказалася няпростай, то першаму, хто патрапіць, абяцаю асобнік "Беларускай міфалогіі", як сьвет убачыць 3-е, значна дапоўненае выданьне ( І кв. 2009 г.) Tags: Беларуская міфалогія
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
uladzimer | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Напісаў артыкул і пачаў капацца ў сабе: якія адчуваньні? З аднаго боку, лёгкае задавальненьне з прычыны зробленай справы. З другога боку, як падняў вочы ад манітора, не магу іх адвесьці ад ліпы, што трасецца пад дажджом, ветрам і павольна набліжаецца да сваёй чарговай сьмерці. Вось тыкну колькі разоў па клавіятуры і зноў гляджу на дрэва. Ці хацеў бы я так -- перажываць мёртвым сном нягоду, холад і сьцюжу, каб аджываць толькі пад сонечнай пяшчотай? Не, не хацеў бы! Бо як тады мая любімая зімовая рыбалка? А гаркаватая слодыч падмарожанай рабіны, што растае ў роце? А ў сьнежкі з сынам? А павіншаваць маму і тату у дні іх нараджэньня -- яны ж у мяне зімовыя? Не, не хачу імклівага аблятаньня лісьця, якім не патрапіць у гербар. Буду жыць. Пад дажджом і сьнегам, а там і сонейка парадуе... Tags: Полацк, восень, дрэва
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
|